Everything.kz

Жывая Бібліятэка

Жывая Бібліятэка
Афиша Минска
Жывая Бібліятэка 27-га лютага ў памяшканні “Корпус8” (пр-т Машэрава, 9, корпус 8) з 14:00 да 18:00. Уваход вольны. Жывая бібліятэка – гэта тое месца, дзе вы зможаце пазбавіцца ад стэрэатыпаў і навучыцца бачыць вакол сябе тыя рэчы, якія раней не заўважалі. У Жывой бібліятэцы людзі са сваімі гісторыямі становяцца “кнігамі” для таго, каб адказаць на вашыя пытанні. “Кніга” – гэта чалавек, які належыць да нейкай стыгматызаванай сацыяльнай групы, мае асаблівы светапогляд, унікальную прафесію, належыць да спецыфічнай субкультуры ці мае веравызванне, нязвыклае для большасці з нас. Агулам вельмі падобна на сапраўдную бібліятэку: вы прыходзіце, атрымліваеце картку чытача, запісваеце ў бібліятэкара кніжку, якую хочаце пачытаць, і пачынаеце “чытанне” калі надыходзіць час сесіі. Жывая бібліятэка адбываецца ў межах КВІР-кінафестываля “ДОТЫК”, які стартуе 19 лютага. Жывую бібліятэку арганізуе МПГ “Студэнцкая Рада” сумесна з гарамдскім аб’яднаннем “Маладыя сацыял-дэмакраты – Маладая Грамада” і праходзіць яна ў фармаце міжнароднай метадалогіі Human Library.
Лучшая подборка на AliExpress, специально для тебя!
Эта статья была автоматически добавлена из сообщества Афиша Минска