Everything.kz

◼Дачка палітзняволенай Валерыі Касцюговай паведаміла, што памёр ейны дзядуля, як...

◼Дачка палітзняволенай Валерыі Касцюговай паведаміла, што памёр ейны дзядуля, як...
БЕЛСАТ TV
◼Дачка палітзняволенай Валерыі Касцюговай паведаміла, што памёр ейны дзядуля, якога цяпер літаральна няма каму пахаваць. «Сёння памёр мой дзядуля, і ў яго фактычна няма сваякоў, якія могуць яго пахаваць. Маці ў турме, я на эміграцыі, бабуля памерла, ягоны сын, мой дзядзька, таксама памёр даўно. Мой бацька памірае ад раку, і ў мяне пачынаюць заканчвацца сваякі, з якімі я магу пагаварыць», – піша Настасся Касцюгова. Валерыя Касцюгова была затрыманая 30 чэрвеня 2021 года. Цяпер жанчына ў зняволенні на Валадарцы (СІЗА № 1). Рэдактарку сайту «Наше мнение» вінавацяць у закліках і змове для захопу ўлады. За гэта ёй пагражае да 12 гадоў пазбаўлення волі. Напісаць ліст Валерыі можна на адрас: СІЗА № 1, вул. Валадарскага 2, 220030, Менск. https://rebeltv.eu/news/08-12-2021-pamyor-batska-palitznyavolenaj-valeryi-kastsyugovaj/
Эта статья была автоматически добавлена из сообщества БЕЛСАТ TV