Everything.kz

Хлопцу 20 год, ён марыў ствараць лекі ад невылечных хваробаў і прыносіць карысць...

Хлопцу 20 год, ён марыў ствараць лекі ад невылечных хваробаў і прыносіць карысць...
БЕЛСАТ TV
Хлопцу 20 год, ён марыў ствараць лекі ад невылечных хваробаў і прыносіць карысць сваёй краіне. Гарадзенец Арцём Баярскі, студэнт хімфаку БДУ, пераможца шматлікіх алімпіядаў па хіміі сёння атрымаў 5 год зняволення. Арцём прыняў вырак з годнасцю і паспеў сказаць, што «Беларусь усё роўна стане нармальнай краінай». Яго судзілі за «Кіраўніцтва экстрэмісцкім фармаваннем» і «Удзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак». За студэнта заступаліся 47 навукоўцаў расейскай Акадэміі навук, на знак падтрымання Арцёма завочна залічылі ў Каўнаскі ўніверсітэт Вітаўта Вялікага. Аднак суддзя Алена Шылько не вагаючыся агучыла юнаку вырак як для злодзея. https://rebeltv.eu/news/09-12-2021-palitvyaznya-artsyoma-bayarskaga-asudzili-na-5-gadou-kalonii/
Эта статья была автоматически добавлена из сообщества БЕЛСАТ TV