Everything.kz

Гераіню знакамітага фота Злату Януковіч асудзілі на тры гады «хіміі», таксама з...

Гераіню знакамітага фота Злату Януковіч асудзілі на тры гады «хіміі», таксама з...
БЕЛСАТ TV
Гераіню знакамітага фота Злату Януковіч асудзілі на тры гады «хіміі», таксама з яе будуць спаганяць пазоў «Менсктрансу» каля 22 тыс. рублёў «Калі зачытвалі характарыстыкі, было відавочна, што Злата – вельмі станоўчы чалавек, разумніца, выдатніца, памочніца. Скончыла гімназію з балам 9.6. Актыўна ўдзельнічала ў розных грамадскіх ініцыятывах. Залаты фонд беларускай моладзі». Дзяўчына прызнала, што 10 жніўня 2020 года знаходзілася ў раёне праспекта Пераможцаў, выходзіла на дарогу і пастаяла там некалькі хвілін трымаючыся за рукі жанчын. Прасіла праявіць літасць. Казала, што двух месяцаў у зняволенні ёй хапіла. Але суддзя Марына Клімчук задаволіла прысуд, які прасіў пракурор. Злату Януковіч пакаралі абмежаваннем волі ў папраўчай установе адкрытага тыпу тэрмінам на тры гады. Прадстаўніца Менсктрансу, выставіла Злаце матэрыяльны пазоў за ўсе выпадкі, калі быў перакрыты рух грамадскага транспарту ў той дзень у Менску – каля 22 тыс. рублёў. Крыніца: Праваабарончы цэнтр Вясна
Эта статья была автоматически добавлена из сообщества БЕЛСАТ TV