Everything.kz

У навагоднюю ноч 27-гадовы жыхар Рэчыцы памёр у прыёмным пакоі раённай лякарні п...

У навагоднюю ноч 27-гадовы жыхар Рэчыцы памёр у прыёмным пакоі раённай лякарні п...
БЕЛСАТ TV
У навагоднюю ноч 27-гадовы жыхар Рэчыцы памёр у прыёмным пакоі раённай лякарні пасля таго, як яго туды моцна збітым прывезлі міліцыянты. Сваякі памерлага распавядаюць што, у ноч з 31 снежня на 1 студзеня Дзмітрый Усхопаў ехаў да маці адзначаць Новы год. На аўтобусным прыпынку яго затрымалі міліцыянты. Са словаў відавочцаў, ён аказаў супраціў. «Ён страціў прытомнасць у РАУС, яго там жа аблівалі вадой, спрабавалі рэанімаваць, нацельная майка разарваная. У аддзяленні ЦРБ яго прынялі ў стане комы. Па словах тэрапеўта, спрабавалі яшчэ рэанімаваць адрэналінам і масажам сэрца, але час быў страчаны. Адправілі ў морг, а раніцай 01.01.2022 зрабілі па ілжывай пастанове следчага тэрміновае ўскрыццё. У морг не пускалі. Прыехаў начальнік аддзялення судмедэкспертызы і выклікалі следчага, нам паказалі цела. На запясцях рук і каленках бачныя сінякі і сінякі, на галаве круглая рана», – кажа сваяк загінулага Па словах блізкіх, у цяперашні час на маці загінулага аказваецца ціск – у яе кватэры міліцыя збіраецца праводзіць ператрус. У Дзмітрыя Усхопава засталася 5-гадовая дачка. Крыніца: Флагшток
Эта статья была автоматически добавлена из сообщества БЕЛСАТ TV