Everything.kz

☝ Байдэн паабяцаў Зяленскаму падтрымку ў выпадку ўварвання Расеі ва Украіну

☝ Байдэн паабяцаў Зяленскаму падтрымку ў выпадку ўварвання Расеі ва Украіну
БЕЛСАТ TV
☝ Байдэн паабяцаў Зяленскаму падтрымку ў выпадку ўварвання Расеі ва Украіну Прэзідэнт ЗША Джо Байдэн увечары 2 студзеня правёў тэлефонную размову з украінскім прэзідэнтам Уладзімірам Зяленскім і паабяцаў, што Вашынгтон і ягоныя хаўруснікі дадуць «рашучы адказ», калі Расея ўварвецца ва Украіну. Раней Байдэн казаў, што «ясна даў зразумець» расейскаму прэзідэнту, што ЗША ўвядуць «жорсткія санкцыі» у выпадку ўварвання Расеі ва Украіну. На сайце Крамля паведамлялася, што Пуцін у размове з Байдэнам дапусціў поўны разрыў стасункаў з Захадам у выпадку ўвядзення «беспрэцэдэнтных» санкцый супраць Масквы. У сваю чаргу Зяленскі ў твітэры напісаў, што «першая міжнародная размова з прэзідэнтам ЗША даказвае асаблівы характар нашых адносін». Паводле яго слоў, яны абмеркавалі з Байдэнам у тым ліку сумесныя дзеянні Украіны, ЗША і партнёраў па «захаванні міру ў Еўропе і недапушчэнні далейшай эскалацыі». Крыніца: @tvrain
Эта статья была автоматически добавлена из сообщества БЕЛСАТ TV