Everything.kz

Палітзняволеную маці пяцёх дзяцей Вольгу Залатар этапавалі ў Гомельскае СІЗА, па...

Палітзняволеную маці пяцёх дзяцей Вольгу Залатар этапавалі ў Гомельскае СІЗА, па...
БЕЛСАТ TV
Палітзняволеную маці пяцёх дзяцей Вольгу Залатар этапавалі ў Гомельскае СІЗА, паведамляе карэспандэнт «Белсату» Нагадаем, 3 снежня збітую ГУБАЗіКам жыхарку Ждановічаў Вольгу Залатар асудзілі на чатыры гады калоніі за арганізацыю чаяванняў і канцэртаў у сваім двары. Вольгу абвінавацілі паводле двух артыкулаў Крымінальнага кодэксу: «Стварэнне экстрэмісцкага фармавання» і «Арганізацыя і навучанне дзеянням, якія груба парушаюць грамадскі парадак». Прысуд вынесла суддзя гарадскога суда Менску Анастасія Папко. Суд быў закрытым. Падчас абвяшчэння выраку, якое было адкрытым, стала вядома, што ў віну ёй паставілі кіраванне «экстрэмісцкім фармаваннем» dze.chat. Пазней блогер Антон Матолька зняпраўдзіў гэту інфармацыю. Вольгу трымалі за кратамі з 18 сакавіка 2021 года. Пасля затрымання ў ГУБАЗіКу Вольгу збівалі, выбіваючы паролі ад тэлефона. Адвакаты пабачылі ў жанчыны сінякі на руках і шыі, сінякі на ягадзіцах. Крыніца: БЕЛСАТ TV
Эта статья была автоматически добавлена из сообщества БЕЛСАТ TV