Everything.kz

🕯Менчука аштрафавалі на 1450 рублёў за араматычную свечку ў вакне

🕯Менчука аштрафавалі на 1450 рублёў за араматычную свечку ў вакне
БЕЛСАТ TV
🕯Менчука аштрафавалі на 1450 рублёў за араматычную свечку ў вакне Доказам «несанкцыянаванага мерапрыемства» было фота, якое сілавікі зрабілі на тэлефон. Паводле міліцэйскага пратаколу, мужчына вечарам 12 лістапада «з мэтай публічнага выражэння сваіх грамадска-палітычных інтарэсаў правёў масавае мерапрыемства – пікетаванне, на правядзенне якога не быў атрыманы дазвол Менгарвыканкаму, шляхам размяшчэння на лоджыі запаленай свечкі для дэманстрацыі грамадзянам». Мужчына не прызнаў сваёй віны і растлумачыў, што не праводзіў «масавага мерапрыемства». Аднак суд паверыў сведку-міліцыянту ў балаклаве, які выступаў праз відэасувязь. https://belswit.eu/news/03-01-2022-menchuka-ashtrafavali-na-1450-rublyou-za-aramatychnuyu-svechku-u-vakne/
Эта статья была автоматически добавлена из сообщества БЕЛСАТ TV