Everything.kz

🤦‍♂ Гаршчочак, не вары! У Беларусі збіраюцца ўвесці яшчэ адзін падатак

🤦‍♂ Гаршчочак, не вары! У Беларусі збіраюцца ўвесці яшчэ адзін падатак
БЕЛСАТ TV
🤦‍♂ Гаршчочак, не вары! У Беларусі збіраюцца ўвесці яшчэ адзін падатак Адпаведная інфармацыя з'явілася ў абноўленым Падатковым кодэксе. Падатак на прафесійны даход зʼявіцца з 1 студзеня 2023 года. Хто яго павінен будзе плаціць – да канца не ясна, бо Саўмін павінен будзе ўсталяваць пералік відаў дзейнасці, на якія будзе распаўсюджвацца магчымасць выплаты гэтага падатку. З кантэксту зразумела, што хутчэй за ўсё гэта будуць рамеснікі, а таксама тыя, хто абавязаны плаціць унёскі ФСАН. Працэдура справаздачнасці будзе адбывацца праз электронны дадатак. Абʼектам падаткаабкладання будзе прызнавацца прафесійны даход, атрыманы ад крыніц у Беларусі і за яе межамі, а таксама ў дачыненні маёмасці, размешчанай на тэрыторыі краіны. Стаўка падатку складзе 10%. Калі прыбытак ад арганізацый і ІП на працягу года перавысіць 60 тыс. рублёў, то падатак будзе спаганяцца па стаўцы 20%. Падобны падатак ё ў Расеі, але стаўкі беларускага аналагу значна вышэйшыя. Крыніца: reform.by
Эта статья была автоматически добавлена из сообщества БЕЛСАТ TV