Everything.kz

Так выглядала палітзняволеная Таццяна Батура пасля 45 содняў на Акрэсціна. Цяпер...

Так выглядала палітзняволеная Таццяна Батура пасля 45 содняў на Акрэсціна. Цяпер...
БЕЛСАТ TV
Так выглядала палітзняволеная Таццяна Батура пасля 45 содняў на Акрэсціна. Цяпер жанчына ўжо за мяжой у бяспецы Таццяну Батуру затрымалі 15 лістапада пры спробе патрапіць на судовы працэс над Вольгай Залатар. Спачатку ёй далі 15 содняў арышту, аднак потым яшчэ двойчы накідвалі па столькі ж. І павінны былі накінуць яшчэ. 30 снежня яна не выйшла на волю пасля сумарных 45 дзён адбытага пакарання. За дзень да гэтага ў Таццяны памёр бацька. Сваякі і адвакат настойвалі на тым, каб Батуру адпусцілі на пахаванне, але сілавікі былі супраць. І ўсё ж 31 снежня суддзя Фрунзенскага раёна выпісала пастанову на вызваленне і перанесла чарговы суд над Таццянай на 3 студзеня. Таццяна паспела развітацца з бацькам на пахаванні. Учора ёй завочна прысудзілі чарговыя 15 содняў, але жанчыны ўжо не было ў Беларусі. Цяпер яна ў бяспецы. На Акрэсціна Батура 13 дзён трымала галадоўку і 20 дзён правяла ў карцары. https://belswit.eu/news/04-01-2022-myanchanka-yakuyu-zatrymali-perad-sudom-nad-volgaj-zalatar-pakinula-belarus-i-raspavyala-pra-sodni/
Эта статья была автоматически добавлена из сообщества БЕЛСАТ TV