Everything.kz

На рэдактара баранавіцкага выдання Intex-Press склалі пратакол па артыкуле «захо...

На рэдактара баранавіцкага выдання Intex-Press склалі пратакол па артыкуле «захо...
БЕЛСАТ TV
На рэдактара баранавіцкага выдання Intex-Press склалі пратакол па артыкуле «захоўванне экстрэмісцкіх матэрыялаў» за файл, які з'явіўся невядома адкуль У міліцыі Руслан Равяка даведаўся, што ў дачыненні да яго распачалі адміністрацыйную справу паводле арт. 19.11 КаАП. У камʼютары, які КДБшнікі вынялі падчас вобшуку ў рэдакцыі ў ліпені, знайшлі файл з кнігай Адольфа Гітлера «Mein kampf». Як тлумачыць сам журналіст, гэтым камп’ютарам ён карыстаўся дзесьці з 2013 ці 2015 года, але файл са згаданай кнігай пазначаны 2007 годам. «На мяне склалі адміністрацыйны пратакол за захоўванне матэрыялаў, унесеных у спіс экстрэмісцкіх. Я напісаў, што не згодны з пратаколам, бо не ведаю, адкуль у камп’ютары з’явіўся гэты файл», – распавёў Руслан Равяка. Суд па гэтай справе прызначаны на 12 студзеня ў Баранавічах. Камп’ютар журналіста зараз знаходзіцца ў міліцыі. Крыніца: @bajby
Эта статья была автоматически добавлена из сообщества БЕЛСАТ TV