Everything.kz

❗️Сітуацыя ў Казахстане. Галоўнае на гэты момант:

❗️Сітуацыя ў Казахстане. Галоўнае на гэты момант:
БЕЛСАТ TV
❗️Сітуацыя ў Казахстане. Галоўнае на гэты момант: На тэрыторыю краіны ўводзяцца міратворчыя сілы АДКБ на абмежаваны перыяд часу, заявіў прэм'ер Арменіі Нікол Пашынян. Галоўная мэта – гэта стабілізацыя абстаноўкі ў краіне. Ёсць загінулыя сярод паліцыі і паўстанцаў. Пратэстоўцамі захопленыя рэзідэнцыя прэзідэнта і будынак гарадской адміністрацыі ў Алма-Аце. Уран падаражэў на 8% на фоне падзей у Казахстане. Біткоін, наадварот, стаў рэзка падаць (Казахстан займае другое месца ў свеце па абʼёмах майнінга). У Казахстане ўведзены рэжым надзвычайнага становішча і каменданцкая гадзіна з 23.00 да 07.00. Праца ўсіх банкаў прыпыненая ў Казахстане. У Нур-Султане адміністрацыйныя будынкі ўзятыя пад ахову сілавікамі Некаторыя крамы і супермаркеты разрабаваныя. Ваенныя на БТР і бронемашынах узялі ў кальцо дэманстрантаў у цэнтры Алма-Аты. Каля 200 паўстанцаў пачалі перастрэлку з вайскоўцамі. Пазней паведамілі, што ваенныя знялі ачапленне і пакінулі плошчу Рэспублікі. Крыніца: @shot_shot, @kaztag_tg, @vlastkz
Эта статья была автоматически добавлена из сообщества БЕЛСАТ TV