Everything.kz

Судовы канвеер працуе, рэжым не азіраецца на папярэднія заслугі, так у Горадні р...

Судовы канвеер працуе, рэжым не азіраецца на папярэднія заслугі, так у Горадні р...
БЕЛСАТ TV
Судовы канвеер працуе, рэжым не азіраецца на папярэднія заслугі, так у Горадні разам з мужам судзяць дачку вядомага лукашыста Алену Ягорычаву і ейнага мужа Ігара Пазнякова абвінавачваюць у «Арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак» і «Гвалце альбо пагрозе ўжывання гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў». Бацька ж Алены сумнавядомы ў Горадні гісторык, выкладчык ГрДУ Уладзімір Ягорычаў, ён працуе выкладчыкам ва ўніверсітэце з 1974 года, вядомы як заўзяты прыхільнік савецкай мінуўшчыны ва ўсіх без выключэння праявах, а таксама як прыхільнік Аляксандра Лукашэнкі. Для Ягорычава гісторыя Беларусі і Расеі – адзіная, «айчынная». Паслядоўна ў сваіх працах і выступах ён займаўся клеймаваннем ды шальмаваннем «дэмакратаў» і «нацыяналістаў». Таксама Ягорычаў адзначыўся ў экспертызе «на экстрэмізм» кнігі праваабаронцы Алеся Беляцкага «Асвечаныя Беларушчынай». Тады ў заключэнні ён адзначыў, што кніга Бяляцкага можа нанесці шкоду Беларусі альбо краінам Мытнага саюзу. https://belswit.eu/news/06-01-2022-u-goradni-u-palitychnaj-kryminalnaj-sprave-sudzyats-dachku-vyadomaga-stalinista-i-pryhilnika-lukashenki/
Эта статья была автоматически добавлена из сообщества БЕЛСАТ TV