Everything.kz

💫Святлана Ціханоўская павіншавала праваслаўных беларусаў з Раством

💫Святлана Ціханоўская павіншавала праваслаўных беларусаў з Раством
БЕЛСАТ TV
💫Святлана Ціханоўская павіншавала праваслаўных беларусаў з Раством Лідарка дэмакратычных сіл узгадала праваслаўных вернікаў, палітвязняў, якія ў гэтае свята знаходзяцца за кратамі і не могуць сустрэць яго разам з блізкімі, не могуць наведаць царкву і сустрэцца са святаром. «Святы на нашай Радзіме – гэта святы з болем у сэрцах: тыя, хто застаўся, не могуць сабрацца за адным сталом са сваімі сваякамі, якія выехалі з краіны ў пошуках паратунку ад рэпрэсій. Зло наступае на чалавечыя лёсы. Але для таго і святкуецца штогод Раство Хрыстова, каб мы памяталі: злу ўжо вынесены прысуд. Зло не мае сэнсу, не мае перспектывы, не мае будучыні. Яно будзе пераможана – і зараз вельмі важна пра гэта памятаць. І заставацца на баку дабра і праўды». Зварот цалкам глядзіце па спасылцы: https://belswit.eu/news/07-01-2022-svyatlana-tsihanouskaya-pavinshavala-pravaslaunyh-belarusau-z-rastvom/
Эта статья была автоматически добавлена из сообщества БЕЛСАТ TV