Everything.kz

Міністр спорту Сяргей Кавальчук аддаў загад падначаленым яму дырэктарам «зачысці...

Міністр спорту Сяргей Кавальчук аддаў загад падначаленым яму дырэктарам «зачысці...
БЕЛСАТ TV
Міністр спорту Сяргей Кавальчук аддаў загад падначаленым яму дырэктарам «зачысціць» ва ўстановах Міністэрства спорту ўсіх, хто падчас выбарчай кампаніі 2020 года падпісаўся не за Аляксандра Лукашэнку, а потым не зразумеў сваёй «памылкі». Зачысціць «недабранадзейных» трэба да пачатку рэферэндуму аб прыняцці новай Канстытуцыі, які мае адбыцца ў лютым 2022 года. Паводле інфармацыі «Трибуны» у канцы 2021 года Сяргей Кавальчук правёў нараду з дырэктарамі Рэспубліканскіх цэнтраў алімпійскай падрыхтоўкі ды іншых арганізацыяў, падпарадкаваных Міністэрству спорту. Пры гэтым ён меў спіс працаўнікоў, якія падпісваліся падчас прэзідэнцкай кампаніі за альтэрнатыўных кандыдатаў. У спісе былі не толькі трэнеры і спартоўцы, але нават прыбіральнікі і гардэробнікі. Міністр папрасіў падзяліць усіх «няправільных» на тры катэгорыі. У першую занесці тых, хто браў удзел у акцыях пратэсту і актыўнічаў у сацыяльных сетках. У другую – тых, хто падпісаўся за альтэрнатыўных кандыдатаў, але на акцыі не хадзіў, аднак і лаяльнасці да сістэмы ніяк не праяўляў. Нарэшце, у трэцюю – тых, хто ўжо зразумеў свае «памылкі» ды адкрыта падтрымлівае дзейныя ўлады. Сяргей Кавальчук загадаў любымі метадамі «зачысціць», то бок звольніць з працы тых, хто трапіў у першую і другую групы. Крыніца: «Трибуна»
Эта статья была автоматически добавлена из сообщества БЕЛСАТ TV