Everything.kz

🤔 Нурсултан Назарбаеў знік не толькі з медыяполя, але і з назвы сталіцы

🤔 Нурсултан Назарбаеў знік не толькі з медыяполя, але і з назвы сталіцы
БЕЛСАТ TV
🤔 Нурсултан Назарбаеў знік не толькі з медыяполя, але і з назвы сталіцы Казахскія незалежныя медыі звярнулі ўвагу на тое, што дзяржаўныя СМІ перасталі называць сталіцу новай назвай – Нур-Султан. Мы праверылі: сапраўды, ужываюць слова «елрода» – «сталіца». Горад, куды Назарбаеў у 1997 годзе перанёс сталіцу з Алматы, знаходзіцца ва ўрочышчы Акмола, адлічвае сваю гісторыю з расейскай крэпасці Акмолінск. Апошнія 30 гадоў існавання СССР ён зваўся «Цэлінаград», у незалежным Казахстане быў перайменаваны спачатку ў Акмолу, а ў 1998 годзе, калі стаў сталіцай, у Астану (што даслоўна значыць «Сталіца», як і слова «елрода»). У 2019 годзе Назарбаеў перадаў пасаду прэзідэнта Такаеву, а той у інаўгурацыйнай прамове сказаў перайменаваць Астану ў Нур-Султан (калі праз злучок, то гэта значыць «светлая-ўлада»). Стала можна паляцець у Нур-Султан, прызямліцца ў аэрапорце Назарбаеве, праехаць праз Назарбаеў Універсітэт да помніка Назарбаеву пад Назарбаеў-Цэнтрам, што на поўдзень ад парку Назарбаева. Крыніца: БЕЛСАТ TV
Эта статья была автоматически добавлена из сообщества БЕЛСАТ TV